БЕЛ | РУС

СМАК Беларускага лета

51%
49%

Спасибо! Голосование окончено. По итогам лета победила - Бела-Кола со вкусом клубники!

logo

Аддай свой голас

(націсні на бутэльку)

ЗАТ «МЗБН» прадстаўляе два абсалютна новыя густы любiмай Бела-Колы! Сустракайце: Бела-Кола з густам лунінецкай клубнiкі* - сакавітая, духмяная, па-летняму яркая. І Бела-Кола з густам глыбоцкай вішні** - насычаная, ледзь даўкая, з характарам.

Паспрабуй абодва густы, аддай свой голас за любiмы і падзяліся навiной з сябрамі,бо рашэнне павінна быць народным. Пераможца галасавання застанецца ў лінейцы Бела-Колы, а той, хто прайграе, сыдзе ў гісторыю.

Мы верым, што смак беларускай колы могуць стварыць толькі самі беларусы

instagram tik-tok

Лунінец - невялікі горад на поўдні Беларусі, у Брэсцкай вобласці, размешчаны ў самым сэрцы Палесся. Дзякуючы мяккаму клімату, сонечным дням і ўрадлівым глебам гэты рэгіён стаў сапраўднай клубнічнай сталіцай краіны.

Глыбокае - утульны старажытны горад у Віцебскай вобласці, адзін з самых маляўнічых куткоў паўночнай Беларусі. Яго візітнай карткай даўно стала вішня - менавіта глыбоцкая вішня лічыцца адной з лепшых у краіне, а сам горад нават упрыгожаны помнікам гэтай ягадзе.

Запрашаем на лакацыю «Бела-Колы» на ягадных фестывалях!
«Лунінецкiя клубніцы» у Лунінцы (27 чэрвеня)

У Лунiнцы кажуць так: "У нас не газон стрыгуць, а вусы ў клубніцы падразаюць".
Галоўная падзея лета - фестываль «Лунінецкая клубніцы». Тут табе і конкурс на самую тоўстую ягаду, і тоны варэння, і нават танцы ў касцюме клубнiцы.
Увогуле, Лунінец - гэта не проста кропка на карце, гэта дыягназ "салодкая залежнасць".

instagram
«Вішнёвы фестываль» у Глыбокім (24-25 ліпеня)

Калі вы думаеце, што вішня - гэта проста сумная ягада для варэнікаў у бабулі, вы проста не былі ў Глыбокім.
«Вішнёвы фестываль» ператварае вуліцы горада ў адзін вялізны рух: конкурс на «вішнёвы парасон», дэгустацыі варэння з вішні, і нават вішнёвыя гонкі, у якіх удзельнічаюць слімакі!

instagram

Палітыка апрацоўкі і захоўвання персанальных дадзеных. Глядзець (pdf)

logo